Невядомыя "тэрарысты" ў Маладзечне патрабавалі 10 тысяч долараў
Інакш яны пагражалі ўзарваць школы.
Нагадаем, у чацвер у 11.30 у праваахоўныя органы звярнуўся дырэктар адной са школ Маладзечна і паведаміў, што да яго прыйшоў ліст, у якім на вузкай папяровай стужцы было надрукавана: "У вашай школе закладзеная бомба, яна выбухне, і загінуць дзеці. На электронны кашалёк перавядзіце 10 тысяч долараў і гэтага не адбудзецца".
Такія ж лісты атрымалі яшчэ 10 школ Маладзечна, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на старшыню Маладзечанскага райвыканкама Аляксандра Яхнаўца.
На працягу гадзіны была праведзеная эвакуацыя школьнікаў і настаўнікаў. Дзяцей адправілі дахаты.
У Маладзечна былі выкліканыя спецпадраздзяленне МУС "Алмаз", групы размінавання. Некалькі школаў ужо правераныя, ніякіх выбуховых прыстасаванняў там не знайшлі. Да канца дня плануецца праверыць усе школы.
Фотарэпартаж з Маладзечна, дзе школы атакавалі "тэлефонныя тэрарысты"