Невядомыя замініравалі чыгунку каля станцыі Негарэлае
27 лістапада на чыгуначных пуцях каля станцыі Негарэлае было знойдзена выбуховае прыстасаванне.
У сувязі з гэтым сёння была распачата крымінальная справа па артыкуле — дыверсія. Пра невядомы скрутак паведаміў супрацоўнік чыгункі, які звярнуўся ў міліцыю. Група размініравання вывезла невядомы прадмет, які затым быў накіраваны на экспертызу.
Вынікі экспертызы сталі вядомыя сёння. Высветлілася, што ў скрутку былі рэальныя выбуханебяспечныя прадметы. Па звестках БелаПАН, гэта — ручная граната і чатыры шашкі з вытворнай трацілу.
Пры гэтым міліцыянты сцвярджаюць, што спрацаваць гэтае прыстасаванне не магло, паколькі не было механізму падрыву. Цяпер справай займаецца КДБ.