Ніхто з аўтараў "Рэгнума" сваёй віны на судзе не прызнаў
Аўтары "Рэгнума" не прызналі ў судзе сваёй віны ў выстаўленых ім абвінавачаннях. "Я беларус, бацька беларус, дочка беларуска, маці руская. Мяне абвінавачваюць, што я абражаў сваіх родных і блізкіх. Не магу прызнаць віну", — заявіў на працэсе Юрый Паўлавец.
На судзе абвешчаны перапынак да 10-й гадзіны 19 снежня. На заўтра плануецца допыт абвінавачаных, потым сведкаў.
Як паведамлялася раней, у Мінскім гарадскім судзе 18 снежня пачаўся судовы працэс над трыма аўтарам расійскага інфармагенцтва "Рэгнум" — Дзмітрыем Алімкіным, Юрыем Паўлаўцом і Сяргеем Шыптэнкам. Іх вінавацяць у распальванні нацыянальнай варожасці. Паўлаўца і Шыптэнку таксама вінавацяць у незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці, бо яны атрымоўвалі ганарараы за свае пуьлікацыі на сайце "Рэгнума".