Ніхто акрамя іх: памежнікі не пусцілі ў Літву вагоны з сімволікай дэсантуры
Расійскі вагон, які не прайшоў у Літву / www.facebook.com/pasienislt
Памежнікі не пусцілі ў Літву пяць вагонаў з сімволікай паветрана-дэсантных войскаў: парашутам і надпісам "Ніхто акрамя нас". Вагоны былі адчэпленыя ад цягнікоў на чыгуначным пагранпераходзе "Кібартай" з Калінінградскай вобласцю Расіі, піша reform.io.
Па дакументах гэтыя грузавыя вагоны паражняком рухаліся транзітам у Беларусь. Усе яны вернутыя ў Калінінградскую вобласць.
З пачатку верасня Расія актывізавала перакідку беларускіх боепрыпасаў і тэхнікі на фронт ва Украіну. Калі б вагоны, спыненыя літоўскімі памежнікамі, даехалі да Беларусі, яны маглі б выкарыстоўвацца менавіта для гэтай мэты.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.