Ніхто з беларусаў не прыехаў "прагаласаваць" з-за мяжы
Выбарчы ўчастак у 2024 годзе
Ніхто з беларусаў не прыехаў на "Адзіны дзень галасавання" з-за мяжы. Пра гэта паведаміла сакратарка Цэнтрвыбаркама Алена Балдоўская.
Яна выказала спадзеў, што "да вечара такія людзі яшчэ знойдуцца".
Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ў Выбарчы кодэкс Беларусі былі ўнесены змены. ЦВК вырашыла ўвогуле не адкрываць участкі для галасавання за мяжой.
Беларусаў замежжа, якія жадаюць прагаласаваць, запрасілі прыехаць на спецыяльны выбарчы ўчастак у мінскую гімназію №75.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.