НІСЭПД: Большасць беларусаў супраць расійскага ўварвання ва Украіну
53% грамадзян нашай краіны не хочуць, каб расійская армія дапамагала сепаратыстам, за гэта толькі 14%.
Такія дадзеныя паказала вераснёўскае даследаванне НІСЭПД. Цікава, што сярод расіян мінулым летам 41% выказваўся за ўвод расійскай арміі ва Украіну. Такія лічбы паказала даследаванне “Левада-Цэнтра”.
Акрамя гэтага, амаль 75% беларусаў не хоча, каб наша краіна брала ўдзел у канфлікце на ўсходзе Украіны і ўводзіла туды свае войскі.