Нізкая рэлігійнасць Беларусі і Эстоніі — спадчына савецкай улады
Лідэры беларускіх і эстонскіх хрысціянска-дэмакратычных партый выказаліся наконт даследавання Gallup аб рэлігійнасці краін свету Служба Gallup правяла апытанне аб тым, наколькі рэлігійнымі з'яўляюцца розныя краіны свету. Самым рэлігійным апынуўся Егіпет, дзе кожны апытаны адказваў пра вялікую ролю, якую адыгрывае рэлігія ў яго жыцці.
Затое з краінаў Еўрасаюза найбольшая колькасць атэістаў пражывае ў Эстоніі. Толькі 14% эстонцаў адказалі станоўча на пытанне, ці важнае месца займае рэлігія ў іх жыцці.
Аналітыкі Gallup сцвярджаюць, што ўзровень рэлігійнасці насельніцтва наўпрост звязаны з яго сярэднім жыццёвым узроўнем.
З імі не згаджаецца лідэр партыі Эстонскіх Хрысціянскіх Дэмакратаў (EKD) Пеэтэр Высу. Ён кажа, што нізкая колькасць эстонскіх вернікаў — спадчына савецкай эпохі.
Пеэтэр Высу: Без сумневу, адна з галоўных прычын таго, што Эстонія апынулася самай атэістычнай краінай, гэта савецкая акупацыя. Пры савецкай уладзе верыць у Бога значыла зрабіць сваё жыццё вельмі-вельмі цяжкім. Вернікі пераследваліся, яны не маглі атрымаць адукацыю, добрую працу. Немагчыма было хадзіць у царкву. Шмат людзей пакідалі царкву і баяліся распавядаць дзецям пра веру і Бога.
Ці робіць што-небудзь эстонскі ўрад, каб павялічыць узровень рэлігійнасці ў краіне? Спадар Высу лічыць, што ў свабоднай краіне дзяржаве не трэба клапаціцца пра павелічэнне вернікаў: пра гэта павінны дбаць самі людзі.
Пеэтэр Высу: Я бы не ставіў пытанне менавіта так. Дзяржава і ўрад не павінны аб гэтым клапаціцца, таму што мы маем поўную свабоду верыць ці не верыць. Кожны можа нешта зрабіць. Нашая партыя імкнецца рабіць праграмы для тэлебачання, для радыё. У нас ёсць прыватная хрысціянская радыёстанцыя. Так што ўсе упіраецца толькі ў грошы.
Паводле дадзеных вышэйзгаданага апытання, у Беларусі пражывае ад 21% да 27% рэлігійных людзей. Па гэтым паказчыку нашая краіна раўняецца з такімі дзяржавамі, як Літва, Чэхія, Францыя.
Лідэр аргкамітэта партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя Павал Севярынец згаджаецца са сваім эстонскім калегам і кажа, што калі б не стагоддзе ваяўнічага атэізму, то паказчык рэлігійнасці быў бы нашмат вышэйшым.
Павал Севярынец: Рэлігійнасць у нас шмат пацярпела за 100 гадоў ваяўнічага атэізму, а таксама ад атэізму праваслаўнага. Быць рэлігійным чалавекам азначала падвяргацца ганенням. Нагадаю, што нават сёння у Беларусі дзейнічае самы рэпрэсіўны з усіх еўрапейскіх закон аб свабодзе веравызнання.
Згодна са звесткамі Паўла Севярынца, 10-15% беларусаў — гэта людзі, якія раз на тыдзень ходзяць у царкву. А 50% беларусаў сцвярджаюць, што яны вернікі. Вось недзе паміж гэтымі дзвюма лічбамі і апынулася лічба Gallup.
Фота — bymedia.net