Nizkiz тонка намякаюць, што на “Даём рады” будзе весела (глядзець)

Адмысловае запрашэнне на фэст Еўрарадыё "Даём рады" падрыхтаваў гурт Nizkiz. На фестывалі музыкі адыграюць новую праграму ды рыхтуюць некалькі сюрпрызаў. Не абыдзецца і без лепшых песень каманды!

“Мы рыхтуем новую канцэртную праграму, якую і прадставім падчас нашага выступу. Да таго ж, мы сыграем новую песню на беларускай мове, якую прапануем ацаніць і вам! Прыходзьце, дадзім рады разам!” — запрашае гітарыст Nizkiz Зміцер Садавы.

У відэароліку музыкі запрашаюць на фестываль “Даём рады”, да якога застаецца ўсяго 9 дзён! Нагадаем, што 7 лютага ў сталічным клубе Re:Public у другі раз пройдзе фестываль “Даём рады”. Падчас фэсту Еўрарадыё падвядзе музычныя вынікі 2013 года.

Апроч Nizkiz, на сцэну выйдуць "Дай Дарогу!", Neuro Dubel, Sciana, Harotnica, "Тлушч".

Кошт квіткоў:

90.000 — першыя 50 квіткоў, 110.000 — наступныя 100 квіткоў,

130.000 — астатнія. У дзень канцэрта — 150.000. Столік — 170.000 папярэдне,190.000 — у дзень канцэрта.

Набыць квіткі можна і праз інтэрнэт.

Даведка: +375 29 6490888

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі