Новая электронная паслуга ў Беларусі — онлайн-паведамленне пра "дармаедаў"

Новая электронная паслуга ў Беларусі — онлайн-паведамленне пра "дармаедаў"

Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ўводзіць для арганізацыяў і ўстановаў новую электронную паслугу — онлайн-паведамленне для фармавання базы грамадзян, не занятых у эканоміцы. Пра гэта паведамляецца на сайце Нацыянальнага сэнтра электронных паслуг

Паслуга будзе бясплатнай. Скарыстацца ёй можна будзе з 1 верасня 2018 года. 

Верагодна, прадпрыемствы і арганізацыі будуць з дапамогай гэтай паслугі інфармаваць пра звольненых супрацоўнікаў — патэнцыйных "дармаедаў". 

Як вядома, да 1 снежня 2018-га Мінпрацы павінна скласці базу працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы. Гэта робіцца ў адпаведнасці з дэкрэтам №1, які Аляксандр Лукашэнка падпісаў сёлета 25 студзеня. 

Дарэчы, беларускія ўлады пастаянна падкрэсліваюць, што больш не карыстаюцца тэрмінам "дармаеды" (рус. "тунеядцы"), які выкарыстоўваўся ў папярэдняй версіі дэкрэта. Тым не менш адрас старонкі, на якой паведамляецца пра новую паслугу, абазначаны наступным чынам: https://nces.by/tuneyadcy/

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі