Новая форма футбольнай зборнай Беларусі з нацыянальным арнаментам (фота)
У Мінску ў аўторак адбылася прэзентацыя новай формы футбольнай зборнай Беларусі з нацыянальным арнаментам. Сярод тых, хто першым яе апрануў — Аляксандр Глеб, Дзяніс Палякоў, Мікалай Януш, Ігар Стасевіч. Яны казалі, што ім дызайн формы спадабаўся.
Упершыню зборная Беларусі згуляе ў новай форме 31 жніўня ў Осла са зборнай Нарвегіі. Гэта будзе таварыскі матч. А 6 верасня на "Барысаў-Арэне" каманда Аляксандра Хацкевіча будзе прымаць у матчы адбору на чэмпіянат свету 2018 года зборную Францыі. Усе заўзятары, якія прыйдуць на паядынак (іх чакаецца 13 тысяч), атрымаюць такія кашулькі з нацыянальным арнаментам.