Новая намесніца міністра культуры ездзіць на самакаце і носіць Louis Vuitton

Хто такая Наталля Карчэўская, якая змяніла па пасадзе намесніка міністра культуры Ірыну Дрыгу.

Наталлі 46 гадоў. З 10 гадоў займалася ў харэаграфічным вучылішчы. Пазней зразумела, што балет — не яе і сышла танцаваць у эстрадна-харэаграфічны ансамбль “Чараўніцы”.

Новая намесніца міністра культуры ездзіць на самакаце і носіць Louis Vuitton

Скончыла харэаграфічны факультэт Універсітэта культуры. Танцавала ў Маладзёжным тэатры эстрады, стала майстрам сцэны.

Абараніла дысертацыю па спецыяльнасці “Гісторыя і тэорыя мастацтваў”, напісала шмат прац пра эстрадны танец.

Новая намесніца міністра культуры ездзіць на самакаце і носіць Louis Vuitton
Наталля Карчэўская побач з Юрыем Бондарам, яшчэ рэктарам БДУ культуры і мастацтваў, цяпер міністрам культуры

Працавала выкладчыкам, дэканам факультэта традыцыйнай беларускай культуры і сучаснага мастацтва. 1 лютага 2018 года стала першым прарэктарам універсітэта культуры.

Новая намесніца міністра культуры ездзіць на самакаце і носіць Louis Vuitton

Наталля — дачка Уладзіміра Карчэўскага, аднаго з пачынальнікаў біятлона ў Беларусі.

Ездзіць на ровары і электрасамакаце, які падарыў  муж, акцёр Беларускага дзяржаўнага маладзёжнага тэатра Канстанцін Міхаленка. Пара выхоўвае дваіх дзяцей.

Новая намесніца міністра культуры ездзіць на самакаце і носіць Louis Vuitton
Наталля Карчэўская з мужам Канстанцінам Міхаленкам

Мяркуючы па профілі ў Фэйсбуку, Наталля шмат вандруе і любіць сумкі Louis Vuitton. На сайце Louis Vuitton аксесуар, падобны да таго, што носіць Наталля, каштуе 1400 долараў.

Новая намесніца міністра культуры ездзіць на самакаце і носіць Louis Vuitton
Новая намесніца міністра культуры ездзіць на самакаце і носіць Louis Vuitton
Новая намесніца міністра культуры ездзіць на самакаце і носіць Louis Vuitton
Новая намесніца міністра культуры ездзіць на самакаце і носіць Louis Vuitton
Новая намесніца міністра культуры ездзіць на самакаце і носіць Louis Vuitton

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі