"Новы Час": палітвязень, асуджаны па справе Ціханоўскага, абвясціў галадоўку

"Новы Час": палітвязень, асуджаны па справе Ціханоўскага, абвясціў галадоўку

У Гомельскім СІЗА аб'явіў галадоўку палітвязень Дзмітрый Папоў, піша "Новы Час".

Пакуль невядома, што стала прычынай галадоўкі і як доўга вязень яе трымае. З ім плануе сустрэцца адвакат. 

Дзмітрый Папоў быў мадэратарам сацсетак "Краіны для жыцця" — праекта Сяргея Ціханоўскага

Яго судзілі па абвінавачанні ў арганізацыі або актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса). 14 снежня 2021 года Папова асудзілі на 16 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі