Новы гістарычны рэкорд спажывання электраэнергіі паставілі ў Беларусі

У мінулую ноч беларусы паставілі рэкорд па спажытай электраэнергіі

У мінулую ноч беларусы паставілі рэкорд па спажытай электраэнергіі / t.me/Minenergo_by

8 студзеня ў Беларусі зафіксавалі новы рэкорд спажывання электраэнергіі — 6595 МВт, паведамляе прэс-служба Мінэнерга.

Новы паказчык на 204 МВт перавышае папярэдняе максімум, зафіксаваны 8 снежня 2023 года.

Прычынай сталі моцныя маразы, якія прыйшлі ў краіну. Пачатак студзеня стаў самым халодным за апошнія тры гады. Па поўначы Беларусі 8 студзеня тэмпература паветра ўначы і зранку апускалася да -29 градусаў.

Хаця цяпер тэмпература паветра павышаецца, але ў пятніцу па прагнозах сіноптыкаў зноў прыйдзе пахаладанне: у асобных раёнах будзе да 18 градусаў марозу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі