Новы від крадзяжоў з буцікоў асвоілі беларускія злодзеі

У Мінску затрымалі злодзеяў, якія выкрадалі адзежу з буцікоў, выкарыстоўваючы новыя метады. Мужчына і жанчына былі затрыманыя, калі пры дапамозе магніта і фольгі спрабавалі выкрасці дарагую вопратку. 21-гадовая дзяўчына прыходзіла ў краму дарагой вопраткі, выбірала некалькі камплектаў і ішла ў прымерачную кабіну. У яе з сабой быў магніт, якім яна размагнічвала "кліпсу" (электронны сродак абароны) або магнітную стужку са штрых-кодам. Рэчы без ахоўных прылад яна бесперашкодна пранасіла праз сігнальную рамку на выхадзе з крамы. У момант вынасу некалькіх рэчаў яе і затрымалі міліцыянты. Мяркуецца, што жанчына працавала ў групе з 5 чалавек. Усе, за выключэннем яе, былі раней неаднаразова асуджаныя.

У гэтым самым гіпермаркеце быў затрыманы мужчына, які выкарыстоўваў фольгу, каб бесперашкодна пранесці дарагую адзежу праз кантрольную рамку. Ён браў два пластыкавыя пакеты, паміж імі ўстаўляў фольгу, запячатваў краі і ў атрыманы падвойны пакет складаў вопратку. Фольга абараняла "кліпсы" і магнітныя стужкі, і кантрольная рамка не рэагавала.

"Інтэрфакс"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі