Новым прэм'ер-міністрам Украіны стаў Дзяніс Шмыгаль

Новым прэм'ер-міністрам Украіны стаў Дзяніс Шмыгаль

4 сакавіка ва Украіне з'явіўся новы прэм'ер-міністр. Аляксея Ганчарука змяніў Дзяніс Шмыгаль. Ганчарук у аўторак напісаў заяву аб адстаўцы, якую ў сераду Вярхоўная Рада падтрымала (за яе прагаласавалі 353 дэпутаты). Кандыдатуру Шмыгаля падтрымаў 291 дэпутат.

Дзянісу Шмыгалю 44 гады. Ён — ураджэнец Львова, скончыў мясцовую палітэхніку. Кандыдат эканамічных навук. Дадатковую адукацыю атрымаў у Германіі, Бельгіі, Канадзе, Фінляндыі. Працаваў на кіраўнічых пасадах на львоўскіх прадпрыемствах, пасля — у абласной дзяржадміністрацыі. Два гады Шмыгаль працаваў дырэктарам Бурштынскай цеплаэлектрастанцыі, з-за чаго яго пачалі называць чалавекам алігарха Ахметава (Шмыгаль сцвярджае, што пасаду атрымаў праз адкрыты конкурс). Са жніўня 2019-га працаваў кіраўніком Івана-Франкоўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі. У пачатку лютага сёлета Шмігаля прызначылі міністрам развіцця абшчын і тэрыторый, віцэ-прэм'ерам.

Шмыгаль заявіў, што "курс застаецца нязменным", адпаведным стратэгіі правячай партыі "Слуга народу". Праграму ўраду ён агучыць пазней.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі