Новым трэнерам хакеіста Руслана Салея стаў Тоні Граната

Кіраўніцтва клуба НХЛ "Каларада Эвеланш", дзе выступае беларус Руслан Салей, абвясціла імя новага трэнера. Месца Жаэля Кенэвіля, які падаў у адстаўку, заняў 44-гадовы Тоні Граната.  У свой час Граната быў асістэнтам Кенэвіля, а ў сезонах-2002/03 і 2003/04 кіраваў дэнверцамі ў якасці галоўнага трэнера.

"Прессбол"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі