Нурсултан Назарбаеў прыляцеў у Мінск
Прэзідэнт Казахстану прыбыў у Беларусь для ўдзелу ў паседжанні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савету.
На парадку дня паседжання — разгляд выканання працы над праектам дамовы аб Еўразійскім эканамічным саюзе, а таксама рэалізацыі плану мерапрыемстваў (дарожнай мапы) па далучэнні Арменіі да Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы Беларусі, Казахстану і Расіі.
Апроч таго, запланаваныя двухбаковыя сустрэчы кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным і прэзідэнтам Казахстану Нурсултанам Назарбаевым, перадае БЕЛТА.