Някляеў выйграў суд за "Рух наперад"

Пасяджэнне Гаспадарчага суду Мінска, падчас якога разглядалася пазоў Мінгарвыканкама аб ліквідацыі Даследча-асветніцкай установы “Рух наперад”, скончылася на карысць апошняй. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла Юлія Рымашэўская, прэс-сакратар кампаніі "Гавары праўду!", якую праводзіць "Рух наперад": Юлія Рымашэўская: "Суддзя задаў жанчыне, якая падчас пасяджэння прадстаўляла Мінгарвыканкам, шмат пытанняў па сутнасці пазову. Яна адказвала даволі абгрунтавана. Але сама падстава прэтэнзіяў не выглядала пераканаўча, хаця і была абгрунтаванай з юрыдычнага гледзішча. І галоўным пытаннем стала — якую шкоду нанесла дзейнасць "Руха наперад", што стала прычынай пазову.

На гэтае пытанне прадстаўніца Мінгарвыканкама напісала, што самі па сабе выдаткі на складанне пазову, якія, сфармуляваўшы свае прэтэнзіі да нас, вымушаны быў панесці Мінгарвыканкам, і з'яўляюцца галоўным наступствам".


Суддзю гэта аргумент не пераканаў. Натуральна, прысуд Гаспадарчага суду Мінска можа быць абскарджаны ў судзе больш высокай інстанцыі. Але зараз ужо дакладна можна сказаць, што сёння спыніць "Рух наперад" у мінскіх уладаў не атрымалася.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі