Някляева валаклі па падлозе невядома куды
Жонка Ўладзіміра Някляева Вольга паведаміла ў інтрэв'ю Еўрарадыё, што невядомыя без усялякіх пасведчанняў прыйшлі ў лякарню і вывалаклі палітыка невядома куды.
Жанчына "крычэла так, што было чуваць на вуліцы". Ёй скруцілі рукі, ніхто не падышоў на дапамогу.
Уладзімір Някляеў атрымаў атрымаў чэрапна-мазгавую траўму, яму ўводзілі седатыўныя сродкі, каб знізіць ціск. Што з ім можа адбывацца зараз, спадарыня Вольга не ведае.