Нямеччына склікае другую Жэнеўскую канферэнцыю па Украіне

У нядзелю 4 траўня Штайнмаер правёў тэлефонныя перамовы з гэтай нагоды з вярхоўным прадстаўніком Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан, дзяржсакратаром ЗША Джонам Кэры, міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым і прадстаўнікамі АБСЕ, перадае УНІАН.



Штайнмаер адзначыў, што мэтай такой сустрэчы павінна быць выразная дамоўленасць, якая паклала б канец украінскаму канфлікту і дазволіла перавесці падзеі ў рэчышча палітычных рашэнняў.



Па яго словах, усялякае прамаруджванне ў гэтай сітуацыі прывядзе да новых ахвяраў.



Фота — УНІАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі