Няўдалы рабаўнік скраў з салона муляж мабільніка
Не пашанцавала віцябляніну, які ў свой дзень нараджэння вырашыў скрасці для сябе падарунак з салона сувязі, піша прэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкама.
19 лістапада неаднаразова судзімаму мужчыну спаўняўся 31 год. Калі17:00 ён пайшоў у салон сувязі. Спярша ён разглядаў выстаўленыя тэлефоны і планшэты. А потым схапіў першы мабільнік, які трапіўся пад руку. ды кінуўся наўцёкі.
Прадаўцы выклікалі міліцыю. Тады і высветлілася, што здабычай віцябляніна стаў муляж тэлефона коштам 8 рублёў.
Само рабаўніцтва трапіла на відэакамеру, і міліцыянты хутка вылічылі зламысніка. Знайсці яго, праўда, ўдалося не адразу — некалькі дзён мужчына хаваўся на арандааванай кватэры. Аднак потым ён усё ж трапіў у рукі міліцыянтам. На мужчыну пачалі крымінальную справу.
За апошнія дні гэта не першае кур'ёзнае здарэнне такога кшталту. Як распавядала Еўрарадыё, жыхар Дзяржынска паехаў на крадзеж будаўнічых матэрыялаў на сваім аўто, прычым замяніў на ім нумары, узяўшы іх... са свайго другога аўтамабіля.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.