Офіс прэзідэнта Украіны прыняў адстаўку Аляксея Арастовіча

Аляксей Арастовіч / smotrim.ru
Аляксей Арастовіч / smotrim.ru

Офіс прэзідэнта Украіны прыняў адстаўку Аляксея Арастовіча з пасады дарадцы Офіса, паведамляе "Украінская праўда". Журналістам гэта пацвердзіў прэс-сакратар прэзідэнта Сяргей Нікіфараў.

Як распавядала Еўрарадыё, Арастовіч напісаў у сацсетках, што падаў заяву на звальненне з пасады дарадцы Офіса прэзідэнта. Перад тым у жывым эфіры палітык зрабіў неправераную заяву пра жылы дом у Дняпры, у які пацэліла расійская ракета. Ён сказаў, быццам гэтую ракету збілі сілы ўкраінскай супрацьпаветранай абароны. Гэтае выказванне падхапілі расійскія СМІ і прапагандысты.

Улады Украіны афіцыйна абверглі гэтую заяву і падкрэслілі, што ракету не збілі, яна сама трапіла ў жылы дом. Арастовіч публічна папрасіў прабачэння за памылку, спаслаўшыся на стомленасць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі