Open Space адкрыюць другі дзень фэста Be2gether

Арганізатары фэста Be2gether, які пройдзе 25-27 чэрвеня ля сценаў літоўскага замка Нарвілішкес, апублікавалі графік выступаў удзельнікаў імпрэзы. У першы дзень, 25 чэрвеня, у 16:00 праграму на адкрые група Nofacez (Украіна). Адразу пасля іх на сцэне з'явяцца беларускія музыкі. Спачатку гэта будзе CherryVata, а праз некалькі гадзінаўа сваім бэндам выступіць Лявон Вольскі. Хэдлайнерамі праграмы першага дня будуць Casiokids (Нарвегія) і Empire Of The Sun (Аўстралія).

А 26 чэрвеня ў 13:00 на сцэне Be2gether першымі з'явяцца Open Space з Беларусі. На сцэне Zip FM у гэты ж дзень між іншых выступіць яшчэ адна беларуская група — Akute.

З поўнай праграмай фэсту можна азнаёміцца тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі