“Оскар” у чатырох намінацыях хацелі ўручыць падчас рэкламных паўз

“Оскар” у чатырох намінацыях хацелі ўручыць падчас рэкламных паўз

Амерыканская кінаакадэмія вымушаная была адмовіцца ад ідэі ўручыць “Оскар” у чатырох намінацыях падчас рэкламных паўp. Гаворка ішла пра ўзнагароды за найлепшую аператарскую працу, мантаж, кароткаметражны фільм і грым.

Раней арганізатары цырымоніі хацелі скараціць час тэлетрансляцыі да трох гадзінаў, але ж кінематаграфісты жорстка раскрытыкавалі такое рашэнне. Супраць абвяшчэння пераможцаў па-за кадрам выступілі Роберт дэ Ніра, Мэрыл Стрып, Джордж Клуні, Марцін Скарсэзэ, Спайк Лі. Яны сцвярджалі, што кінаакадэмія прынізіць важныя прафесіі, калі ўручыць узнагароды падчас рэкламы.

Таксама праз крытыку не ўвялі новую намінацыю “папулярны фільм”. Апроч таго, сёлетні “Оскар” пройдзе без вядоўцы праз скандал вакол прызначэння коміка Кевіна Харта.

Цырымонія ўручэння “Оскараў” адбудзецца 24 лютага, нагадвае meduza.io

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі