Па факце здарэння ў "Арэна Сіці" распачалі крымінальную справу

Па факце здарэння ў "Арэна Сіці" распачалі крымінальную справу

Па факце здарэння ў мінскім гандлёвым цэнтры "Арэна Сіці" распачалі крымінальную справу, інфармуе прэс-служба Следчага камітэта. Папярэдняя прычына абвалу часткі падвеснай столі (150 квадратных метраў) — абрыў мацавання гіпсакартоннай канструкцыі.

Як інфармавала Еўрарадыё, здарэнне адбылося каля 16-й гадзіны ў панядзелак, 12 лістапада, на першым узроўні будынка. Пацярпела 24-гадовая дзяўчына, прадавец кветкавай крамы. У яе лёгкая чэрапна-мазгавая траўма. Пасля абследавання ў бальніцы дзяўчыну "пад распіску" адпусцілі дахаты. Больш ніхто па меддапамогу не звяртаўся.

У гандлёвым цэнтры ў другой палове дня працавала следча-аператыўная група, якая шукала праектную, тэхнічную і будаўнічую дакументацыю, дапытвала работнікаў "Арэны Сіці"; прызначаныя экспертызы. На месца прыязджаў старшыня СК Іван Наскевіч, які каардынаваў працу групы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі