У гандлёвым цэнтры "Арэна-Сіці" ў Мінску абвалілася падвесная столь (фота)
У гандлёвым цэнтры "Арэна-Сіці" (праспект Пераможцаў, 84) у Мінску абвалілася падвесная столь. Здарэнне адбылося ў панядзелак, 12 лістапада. Твітар-акаўнт МНС піша, што абрушэнне адбылося на плошчы ў 150 квадратных метраў.
Пацярпела адна дзяўчына, 1994 года нараджэння. Яна — прадавец кветкавага кіёску. Яе шпіталізавалі. Па папярэдняй інфармацыі, у пацярпелай чэрапна-мазгавая траўма, шок і траўма жывата (яе даставалі з-пад завалаў). Яшчэ адна дзяўчына паспела залезці пад лаўку. Яе заваліла, але яна не атрымала траўмаў.
На відэа можна пабачыць, як ішоў разбор завалаў.
Информация по повреждению подвесного потолка в Арена-сити уточняется, медики осматривают одного человека, решают, нужна ли госпитализация. Будет дополнено.
— 112.by МЧС Беларуси (@112by) 12 ноября 2018 г.
#минск ТЦ Арена-сити обрушение потолочного перекрытия на пл. 150 кв.м Предварительно помощь @112by @112MINSK не требуется. Информация о пострадавших уточняется. pic.twitter.com/RJpo7WizZ3
— МЧС Минска (@112MINSK) 12 ноября 2018 г.