Відавочцы абвалу столі ў "Арэна-Сіці": "Паўхвіліны яно сыпалася. Віск, дым"
Фота: МНС
Відавочцы абвалу падвясной столі ў гандлёвым цэнтры "Арэна-Сіці" ў Мінску распавядаюць Еўрарадыё, што трэск пліткі быў чуваць не менш за паўхвіліны.
— [Спачатку мы пачулі] крыкі, дзеці пачалі крычаць. Падумалі, што ў дзіцячым пакоі, пабеглі, убачылі клуб дыму...
— Трэск пліткі нейкі. Ведаеце, калі плітку труць, і яно ўсё сыплецца. Паўхвіліны, 40 секунд — яно ўсё сыпалася і сыпалася. Віск, дым... І мы туды пабеглі.
Фота: Раман Пратасевіч / Еўрарадыё
МНС паведамляе, што абвал падвясной столі адбыўся на плошчы 150 квадратных метраў. Пацярпела адна дзяўчына, прадавачка кветак 1994 года нараджэння.
Яе шпіталізавалі. Паводле папярэдняй інфармацыі, у пацярпелай чэрапна-мазгавая траўма, шок і ўдар жывата.