Па Каракасу беларусы паасобку не ходзяць — баяцца
У Венесуэле беларускія спецыялісты працуюць за падвойны аклад. І хаця заробкі налічаюць у доларах, свае грошы беларусы атрымліваюць толькі на радзіме і толькі ў рублях. У дзень трэцяга візіту да нас прэзідэнта Венесуэлы Уга Чавеса Еўрарадыё даведалася, якія праекты пацягнулі нашыя краіны за гэтыя два гады Самы амбіцыйны сумесны праект — здабыча нафты ў Венесуэле. Як паведаміў Еўрарадыё намеснік генеральнага дырэктара па геалогіі прадпрыемства “Беларуснафта” Валерый Бескапыльны, які сам у Венесуэле быў каля 10 разоў, зараз сумеснае беларуска-венесуэльскае прадпрыемства "Петралера БелаВенесалана" здабывае нафту з 5 (!) радовішчаў. Днямі стала вядома, што выпампаваны першы мільён барэляў нафты.
Венесуэла прапанавала нам распрацаваць яшчэ два радовішчы ў басейне ракі Арынока. Але "Беларуснафта" сумняваецца ў мэтазгоднасці такога праекту.
Валерый Бескапыльны: “Там вельмі высокавязкая нафта, цяжкая, чорная нафта. Але ў пласце яна цякучая. Але як толькі яе дастаюць на паверхню, яна адразу застывае. Трэба разбавіцелі, і адразу тут на паверхні разбаўляць гэтую нафту”.
Такую “разбаўленую” нафту, паводле слоў спецыяліста, не прыме ніводны нафтаперапрацоўчы завод. А значыцца, трэба на месцы будаваць міні-нафтаперапрацоўчы завод.
Валерый Бескапыльны: “Шмат бурыць свідравін. І будаваць заводы па акультурванні. Адзін такі завод на 200 барэляў у суткі каштуе ад 2 да 4 мільярдаў долараў. Гэта вельмі вялікія выдаткі, і калі нафта будзе таннець, то праект гэты будзе адкладзены”.
На беларуска-венесуэльскіх свідравінах працуюць пераважна венесуэльцы.
Валерый Бескапыльны: “Працоўныя там не трэба — сваіх хапае. Людзей там шмат, якім патрэбныя працоўныя месцы. Ім не хапае спецыялістаў — адукаваных, высокакласных спецыялістаў”.
Нашыя спецыялісты атрымліваюць за сваю працу падвойны аклад. Колькі гэта — Валерый Бескапыльны сказаць адмовіўся. Але прызнаў, што матэрыяльная зацікаўленасць спакушае некаторых не вяртацца пасля заканчэння кантракта на радзіму — падаўжаць. Праўда, далёка не ўсіх — неспакойнае жыццё ў Венесуэле.
Валерый Бескапыльны: “Шмат беспрацоўных — ім жа трэба неяк жыць і дзесьці нешта здабываць. Таму — злачыннасць. Але зараз мы неяк прыстасаваліся, нашыя спецыялісты адаптаваліся, і эксцэсаў амаль няма”.
За некалькі год у Беларусі пабудавалі сотні аграгарадкоў. Такія ж Аляксандр Лукашэнка абяцаў збудаваць і ў Венесуэле. Але пакуль, акрамя жылога мікрараёна на 5 тысяч кватэр у раёне Каракаса, нічога іншага беларусы не будуюць. Там таксама працуюць толькі кваліфікаваныя спецыялісты. Напрыклад, ад “Будтрэста №8” Брэста, па словах намесніка дырэктара Ігара Сільчанкі, у Каракасе толькі 7 чалавек.
Ігар Сільчанка: “Ад нас там працуюць прарабы, інжынеры па ахове працы, майстры. Гэта менавіта спецыялісты, а не рабочыя. Гэта была ўмова венесуэльскага боку — там у іх беспрацоўе”.
Беларусам раяць нікуды пасля працы не хадзіць. Тым больш паасобку. Пра гэта намесніку дырэктара расказалі яго падначаленыя-"венесуэльцы".
Ігар Сільчанка: “Краіна не зусім спакойная і таму не рэкамендуецца выходзіць пасля працы, тым больш — паасобку. Злачыннасць там на вельмі высокім узроўні”.
Як даведалася Еўрарадыё, зарабляюць беларускія будаўнікі ў Венесуэле добра, заробак налічваецца ў доларах. Але атрымліваюць яны яго на радзіме і ў рублях. А пра аграгарадкі намеснік дырэктара брэсцкага будтрэста чуў толькі па тэлевізары.
Ігар Сільчанка: “Менавіта наконт аграгарадкоў — такой размовы я не чуў. Акрамя як па тэлевізары, калі прыязджала кіраўніцтва Венесуэлы”.
У адказ Венесуэла дала нашай краіне 500 мільёнаў долараў крэдыту і 20 тон кавы "Прэміум". Каштуе венесуэльская кава 8820 за пакунак вагой 250 грам. Але, як распавялі Еўрарадыё ў адной з мінскіх крам "Мінбакалеягандлю", попытам кава не карыстаецца — да гэтага часу першую партыю не прадалі.
"Мінбакалеягандаль": “Бяруць, але каб асабліва яна попытам карысталася, то не”.
Вучыцца ў Беларусь Венесуэла накіравала будучых ваенных. Як прачытала Еўрарадыё у венесуэльскай прэсе, 40 кадэтаў навучаецца ў мінскай ваеннай акадэміі. Сярод іх нават 8 дзяўчат.