Па-летняму: надвор'е ў Беларусі на нядзелю

Надвор'е ў Беларусі пакуль цёплае

Надвор'е ў Беларусі пакуль цёплае / Еўрарадыё

На ўсёй тэрыторыі Беларусі ў нядзелю 10 верасня будзе без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман.

У Брэсце чакаецца 25-27 градусаў цяпла днём. Ноччу — 8-10 градусаў.

У Гродне — 24-26 градусаў днём і 10-12 ноччу.

У Магілёўскай вобласці прахаладней — 20-22 градусаў удзень, а ўначы ўсяго — 5-7 градусаў.

У Гомелі паветра прагрэецца да 21-23 градусаў цяпла днём. Тэмпература ўначы складзе 4-6 градусаў.

У Мінску ў нядзелю ноччу і раніцай слабы туман, няўстойлівы вецер. Тэмпература днём — 21-23 градусы. Уначы — 6-8 градусаў.

У Віцебску — 20-22 удзень, уначы — 5-7 градусаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі