Міліцыя: Па людзях на прыпынку страляў 28-гадовы непрацуючы мужчына

Як інфармуе БелаПАН, страляніну зладзіў 28-гадовы раней асуджаны непрацуючы мужчына. Ён быў пасажырам у аўтамашыне "Форд-Эскорт", якой кіраваў 25-гадовы мінчук. Падазраванага затрымалі супрацоўнікі міліцыі разам з байцамі СОБР унутраных войскаў МУС. Падазраванага змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання.



Нагадаем, што 22 чэрвеня на Партызанскім праспекце адбылася страляніна з аўтамашыны людзях на прыпынку грамадскага транспарту. У лякарню з ранамі трапілі тры чалавекі. 17-гадовы хлопец — з раненнем грудной клеткі злева (у раёне ключыцы), 23-гадовая дзяўчына — з раненнем цемянной вобласці злева. Паводле ранейшых звестак, трэцяй раненай была 31-гадовая жанчына: куля трапіла ёй у правую шчаку.



Заводскі райаддзел Следчага камітэта пачаў крымінальную справу за асабліва злоснае хуліганства.



Фота — ntv.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі