Па Мінску пракаціўся сцімпанк-трамвай (фота)

Спачатку “паравыя панкі” пазіравалі перад трамваем, прадстаўляючы свае механістычныя касцюмы. Пасля трамвай рушыў, але праехаў недалёка. Неўзабаве яго захапілі людзі з дзіўнаватымі псеўданімамі: барон фон Блітц, прафесар Мальвада і доктар Андрэ. Яны праверылі трамвай "на прысутнасць вампіраў, ваўкалакаў, вядзьмарак і іншых нячысцікаў".

Сцімпанк — напрамак у навуковай фантастыцы, які мадэлюе чалавечую цывілізацыю без электрычнасці. У такой альтэрнатыўнай гісторыі крыніцай прагрэсу з'яўляюцца паравыя машыны. Усе складаныя механізмы працуюць на энергіі пары. Узор для аматараў сцімпанка — стыль, мода і культура ХІХ стагоддзя, і асабліва віктарыянскай Англіі.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі