Па НТВ пакажуць фільм з саўндтрэкам ад магілёўскага гурта (Відэа)

У пятніцу на каналае НТВ-Расія пакажуць фільм "Залезці на Месяц" расійскага рэжысёра Хусэйна Эркенава. Саўндтрэкам для яго стала песня магілёўскага гурта BEZ.NOT. Песню "Міма дома" гукарэжысёр фільма пачуў на канцэрце магілёўцаў у Маскве, а потым даў паслухаць яе рэжысёру, распавёў Еўрарадыё саліст гурта BEZ.NOT Жэня Сысоеў.

Сысоеў:
"Пазнаёміўся з хлопцам і дзяўчынай на канцэрце. Падыйшлі, сказалі, што вельмі спадабалася, як мы граем. Запыталі, дзе можна паслухаць. Потым прыйшоў ліст на пошту - просяць песню для фільма. Як потым высветлілася, гэты хлопец працуе гукарэжысёрам у Хусэйна Эркенава. Калі прыйшоў час шукаць саўндтрэк, у яго ў плэеры грала песня. Рэжысёр папрасіў паслухаць і сказаў, што яму патрэбна толькі гэтая песня".

Потым Жэня прыехаў у Маскву, дзе задарма перадаў правы на выкарыстанне песні ў фільме.

Фільм распавядае гісторыю двух выпускнікоў дзіцячага дома, якія атрымалі свае кватэры ў Маскве, але іх падманваюць і забіраюць кватэры. У фільме здымаліся Максім Шышкоў, Ігар Ліфанаў, Аляксей Панін, Алег Фамін, Барыс Шчарбакоў.

Яго пакажуць ў 21.45 па маскоўскім часе на расійскім НТВ. На жаль, беларускі канал не атрымаў пакуль правы на паказ фільма.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі