Па поўдні Беларусі ў аўторак прагназуюць моцныя снегапады
У Беларусі прагназуюць моцны снегапад
У аўторак, 2 студзеня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Пераважна па поўдні краіны пройдзе моцны снег, уначы месцамі будзе мокры снег, магчымы дождж. У сувязі з моцнымі снегападамі сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі.
На асобных участках дарог прагназуецца галалёдзіца, уначы месцамі будзе слабы галалёд. Вецер чакаецца паўночна-ўсходні ўмераны, уначы ў асобных раёнах парывісты.
Тэрмометры на працягу сутак пакажуць ад 0 на паўднёвым захадзе да -15 на паўночным усходзе краіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.