Па слядах Чэчкі: уцякач з Польшчы стаў валанцёрам праўладных "праваабаронцаў"

Па слядах Чэчкі: уцякач з Польшчы стаў валанцёрам праўладных "праваабаронцаў"

Паляк Марцін Мікалаек, які ў чэрвені папрасіў у Беларусі палітычнага прытулку, стаў валанцёрам праўладнай арганізацыі "Сістэмная праваабарона". Пра гэта паведамляе "Спутник".

Днямі Мікалаек быў у Брэсцкай крэпасці. Разам з кіраўніком "Сістэмнай праваабароны" Дзмітрыем Беляковым ён пабываў ля білборда з партрэтам першага перабежчыка з Польшчы — Эміля Чэчкі. На плакаце змешчаны надпіс: "У мяне чыстае сумленне. А ў цябе?".

На фоне плаката Мікалаек запісаў відэа, у якім расказвае пра жахі прапаганды ў Польшчы. Таксама ён асудзіў палякаў за тое, што яны не захоўваюць гераічную памяць пра дэзерціра. 

Па слядах Чэчкі: уцякач з Польшчы стаў валанцёрам праўладных "праваабаронцаў"
Білборд з партрэтам Эміля Чэчкі / "Сістэмная праваабарона"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі