Па "справе NEXTA" пракурорка запрасіла ад 10 да 20 гадоў
Раман Пратасевіч на судзе / mlyn.by
На судзе па "справе NEXTA" дзяржабвінавачанне папрасіла прысудзіць заснавальніку тг-канала Сцяпану Пуцілу 20 гадоў пазбаўлення волі завочна, Яну Рудзіку — 19 гадоў завочна. Пра гэта паведамляюць праваабаронцы "Вясны".
Для Рамана Пратасевіча пракурорка запрасіла 10 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму і прапанавала ўзяць яго пад варту ў зале суда. Пратасевіч — адзіна з абвінавачаных, хто прысутнічае на працэсе. Дагэтуль ён знаходзіцца пад хатнім арыштам.
Пратасевіча, Рудзіка і Пуцілу вінавацяць у абразе і паклёпе на Аляксандра Лукашэнку (ч. 2 арт. 367 КК, ч. 2 арт. 368 КК), распальванне сацыяльнай варожасці і варажнечы (ч. 3 арт. 130 КК), стварэнне і кіраўніцтва экстрэмісцкім фармаваннем (ч. 1 арт. 361-1 КК) ды па іншых артыкулах Крымінальнага кодэкса.
Пратасевіч быў затрыманы з Сафіяй Сапега 23 траўня 2021 года. Для яго затрымання беларускія ўлады прымусова пасадзілі ў Мінску пасажырскі самалёт кампаніі Ryanair, які ляцеў з Афінаў у Вільню. Праз нейкі час пасля затрымання Пратасевіч пайшоў на супрацу са следствам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.