Паблізу літоўскай мяжы ў пятніцу не працавала мабільная сувязь. Што здарылася?
Сотавая вышка
У памежных з Літвой раёнах Беларусі з пятніцы на суботу (22-23 сакавіка) не працавала мабільная сувязь. Гэтую інфармацыю пацвердзілі некалькі крыніц Еўрарадыё.
"Тэхнічных работ у тым рэгіёне не праводзілася"
— Амаль што суткі ні інтэрнэт, ні мабільная сувязь ад МТС не працавала, немагчыма было зрабіць элементарныя дзеянні, — расказалі жыхары памежных раёнаў, занепакоеныя напружаным становішчам на мяжы.
Карэспандэнт Еўрарадыё пад выглядам мясцовага жыхара звярнуўся з праблемай да мабільных аператараў, якія працуюць у Беларусі.
У кампаніях Life:) і А1 расказалі, што тэхнічных работ у тым рэгіёне не праводзілася, таму сувязь павінна была працаваць без перабояў.
А ў кол-цэнтры МТС для праверкі звестак папрасілі назваць дзейны беларускі нумар тэлефона. Без гэтай інфармацыі там адмовіліся ад далейшых зносін.
У размове з адным з былых супрацоўнікаў МТС, які адпрацаваў там больш за пяць гадоў, мы даведаліся, што мабільны аператар у рэальным часе ведае стан/загрузку ўсіх сваіх базавых станцый і называць нумар тэлефона для гэтага зусім неабавязкова.
"Элемент інфармацыйна-псіхалагічнага ціску"
Спецыяліст па нацыянальнай бяспецы Аляксандр Казак расказаў, што збоі ў мабільнай сувязі могуць быць элементам інфармацыйна-псіхалагічнага ціску на жыхароў гэтага рэгіёна.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.