Пачынаецца пацяпленне. Прагноз надвор'я на 2 студзеня
У Мінску не па-зімоваму цёпла.
2023 пачынаецца з пацяплення. Беларусы ўжо адчуваюць яго. А ў першы панядзелак года, 2 студзеня, стане яшчэ цяплей.
Надвор'е будзе абсалютна восеньскім, нягледзячы на сярэдзіну зімы. 2 студзеня будзе воблачна, з праясненнямі. Днём на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць дажджы. Такі прагноз дае Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыяактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У сувязі з узмацненнем ветру сіноптыкі абвясцілі пра аранжавы ўзровень небяспекі. У ноч на 2 студзеня па поўначы Беларусі чакаецца ўзмацненне ветру да 18 м/с. У асобных раёнах будзе слабы туман, на дарогах — галалёдзіца.
На поўначы краіны паветра ўночы астыне да 0 градусаў. А цяплей за ўсё будзе на захадзе Беларусі — да +8 градусаў. Удзень па краіне будзе да 9 градусаў цяпла. А па паўднёвым захадзе чакаецца +10..+12 градусаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.