Пацярпелым ад выбуху ў Мінску выплацілі 57 мільёнаў рублёў
Аднак, як даведалася Еўрарадыё, грошы пакуль атрымалі не ўсе, таму сума кампенсацый яшчэ павялічыцца.
57 мільёнаў рублёў атрымалі пацярпелыя ад выбуху ў Мінску 4 ліпеня. Як распавяла сакратар камісіі па аказанні дапамогі ахвярам здарэння пры Мінгарвыканкаме Святлана Шэлянгоўская, яны атрымліваюць грошы безнаяўным разлікам на рахунак у “Беларусбанку”. Сродкі трапляюць туды з прэзідэнцкага бюджэту.
Святлана Шэлянгоўская: “Грошы пералічваюцца на звычайны рахунак у Беларусбанку з прэзідэнцкага фонда. На сёння пералічана дапамогі на 57 мільёнаў рублёў”.
У залежнасці ад цяжкасці ранення пацярпелыя атрымліваюць ад 20 да 100 базавых велічыняў. Калі ў выніку выбуху яны сталі інвалідамі, то сума выплаты павялічваецца да 200-400 базавых. Для таго, каб атрымаць такую дапамогу, спачатку неабходна напісаць заяву.
Святлана Шэлянгоўская: “Ёсць указ і нарматыўныя акты, мы працуем згодна з указам. Мы абзванілі ўсіх пацярпелых. Яны падалі заявы. Па аўторках праходзяць камісіі. Па выніках пасяджэнняў на працягу трох дзён, я адпраўляю ім ліст, што іх заява разгледжана, прынята такое рашэнне, вам аказана дапамога”.
На дадзены момант дапамогу ўжо атрымалі больш за 40 чалавек. Адзін з іх, 23-гадовы Анатоль Шынкевіч, які працуе на Мінскім трактарным заводзе, атрымаў 50 базавых велічыняў.
Анатоль Шынкевіч: “Пару тыдняў таму мне заплацілі 1 750 000 рублёў. Я кампенсацыяй задаволены. Пасля траўмы застаўся толькі сіняк, але ён не баліць”.
Пакуль дапамогу атрымалі не ўсе: у кагосьці не зроблены пашпарт, ёсць людзі з іншых гарадоў. Але ў выканкаме кажуць, што раней ці пазней кожны пацярпелы атрымае грошы.
Фота - belapan.com