Пацыенту, які пагражаў лекарам пісталетам, прысудзілі год "хатняй хіміі"

Пісталет, якім пацыент пагражаў медыкам​ / sk.gov.by
Пісталет, якім пацыент пагражаў медыкам​ / sk.gov.by

Жыхару Маларыты прысудзілі  год "хатняй хіміі". У мінулым снежні на парозе сваёй кватэры ён сустрэў медыкаў з пнеўматычным пісталетам у руках, пагражаў стрэліць.

У той момант мужчына хварэў на COVID-19 і знаходзіўся на самаізаляцыі. Медыкі прыйшлі яго праверыць. Сітуацыю выратаваў кіроўца, якога лекар і медсястра паклікалі на дапамогу. Раздражнёны пацыент у выніку стаў фігурантам крымінальнай справы.

Пра мужчыну вядома, што яму 54 гады, раней праблем з законам не меў.

Першапачаткова СМІ паведамлялі, што ў дачыненні да яго ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 1 ст. 366 (пагроза гвалтам у дачыненні да службовай асобы). Аднак суд разглядаў ўжо справу аб хуліганстве, узбуджаную па ч. 1 арт. 339 КК (наўмысныя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак і выказваюць відавочную непавагу да грамадства (хуліганства), паведамляе БЕЛТА.

Прысуд не ўступіў у законную сілу і яшчэ можа быць абскарджаны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі