Пад чарговыя санкцыі ЕС могуць трапіць 71 чалавек і 7 арганізацыяў з Беларусі
Пад новыя санкцыі Еўрасаюза могуць трапіць 71 чалавек і сем арганізацый з Беларусі. Такія лічбы называе інфармагенцтва Bloomberg са спасылкай на ўласную крыніцу.
Гаворыцца, што ў новы пакет санкцыяў могуць увайсці суддзі і пракуроры, якія ўдзельнічалі ў вынясенні прысудаў пратэстоўцам, парламентарыі, прадстаўнікі ўрада і праваахоўных органаў, а таксама бізнесоўцы, звязаныя з беларускімі ўладамі.
Паводле інфармацыі Bloomberg, санкцыі будуць уводзіцца ў залежнасці ад таго, як хутка ўрады краін ЕС здолеюць прыйсці да пагаднення.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.