Пад Івацэвічамі перакуліўся рэйсавы аўтобус, тры чалавекі пацярпелі
Дарожны інцыдэнт здарыўся позна ўвечары 27 сакавіка.
Рэйсавы аўтобус Neoplan перакуліўся пад Івацэвічамі ў пятніцу ўвечары. Аўтобус ехаў з Мінска ў Пінск. Машына раптоўна скацілася ў кювет і перакулілася. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў Брэсцкай абласной ДАІ
На момант аварыі ў салоне было 56 пасажыраў. Трое з іх (гэта дзяўчыны ад 19 да 27 год) з ударамі і сінякамі дастаўленыя ў лякарню.
Як патлумачыў кіроўца, у яго ўзніклі праблемы з рулявым кіраваннем. Аўтобус Neoplan належыць прыватнаму транспартнаму прадпрыемству з Мінска.