Пад Кіевам спалілі дом галоўнага камуніста Украіны (відэа)
Здарэнне адбылося ў пасёлку Гастамель Кіеўскай вобласці.
Спачатку ў дом Пятра Сіманенкі прыйшлі хлопцы, якія назваліся самаабаронай. Яны аглядзелі вялізную тэрыторыю і памяшканні ды забралі нейкія дакументы. На відэа відаць, што на час іх сыходу ніякіх эксцэсаў не было.
Аднак, як паведамляе "Украінская праўда", пазней дом быў падпалены невядомымі. Цалкам згарэлі першы і другі паверхі, быў пашкоджаны і трэці паверх. Раней Сіманенка заяўляў, што гэты дом належыць яго сыну.