Пад Санкт-Пецярбургам знайшлі загінулага беларуса
Траса" Нява", ілюстрацыйнае фота
Пад Санкт-Пецярбургам ля трасы "Нява" знайшлі парэзанае цела грамадзяніна Беларусі, паведамляюць расійскія СМІ. Напярэдадні ўвечары ў паліцыю патэлефанаваў мужчына, які паведаміў, што на 675-м кіламетры трасы М-11 ён заўважыў скрываўлены адбойнік. Побач стаяў аўтамабіль.
Паліцыянты выехалі на месца, знайшлі аўтамабіль, а побач у канаве — цела мужчыны з рэзанымі ранамі абодвух перадплеччаў. Прычыну смерці зараз высвятляюць эксперты.
Траса "Нява" — гэта хуткасная магістраль паміж Масквой і Санкт-Пецярбургам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.