У Смаргоні з рэчкі выцягнулі аўтавышку ЖКГ, якая звалілася з моста

Аперацыя па ратаванні аўтавышкі прайшла паспяхова

Аперацыя па ратаванні аўтавышкі прайшла паспяхова / t.me/smorgonprivet/

У Смаргоні з рэчкі выцягнулі аўтавышку ЖКГ, якая раніцай у чацвер звалілася з моста. Для гэтага спатрэбіліся два аўтакраны.

Як піша раённая газета, камунальнікі замянялі лямпы электрычных ліхтароў. Мост яны вырашылі праехаць на аўтавышцы па пешаходным пралёце, а ён не вытрымаў яе цяжару і разбурыўся. У той момант адзін з камунальнікаў быў на платформе. Паведамляецца, што 32-гадовы рабочы, як і 42-гадовы кіроўца, сур'ёзных траўмаў не атрымалі.

Праводзіцца праверка, паколькі "нанесены матэрыяльны ўрон інфраструктуры горада".

У Смаргоні з рэчкі выцягнулі аўтавышку ЖКГ, якая звалілася з моста
shliah.by
У Смаргоні з рэчкі выцягнулі аўтавышку ЖКГ, якая звалілася з моста
У Смаргоні з рэчкі выцягнулі аўтавышку ЖКГ, якая звалілася з моста
У Смаргоні з рэчкі выцягнулі аўтавышку ЖКГ, якая звалілася з моста

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі