Пад Слуцкам кіроўца прыбраў з дарогі цела збітага раварыста і паехаў далей

Пад Слуцкам кіроўца прыбраў з дарогі цела збітага раварыста і паехаў далей

Пад Слуцкам кіроўца “Масквіча-2140” збіў раварыста. Здарэнне адбылося раніцай 25 лістапада. Як паведамляе SlutskGorod са спасылкай на мясцовую міліцыю, 54-гадовы кіроўца самастойна прыбраў цела раварыста з дарогі і знік з месца аварыі.

Праз паўдні цела загінулага знайшла жанчына, якая праязджала па гэтай дарозе. На той момант 58-гадовы раварыст быў ужо мёртвы. Супрацоўнікі Слуцкага РАУСа вызначылі падазраванага ў здзяйсненні злачынства і транспартны сродак. Да прыезду міліцыі мужчына хаваўся ў склепе ў свайго знаёмага.

Цяпер кіроўцу пагражае да пяці гадоў зняволення.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі