Пад Стоўбцамі збіраюцца прыгатаваць двухметровы дранік

Самы вялікі ў Беларусі дранік выпекуць 21 сакавіка ў сядзібна-паркавым комплексе "Панскі маёнтак Сула", у Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці. Менавіта там запланаваны фестываль, паведамляе БелТА.

Галоўнай падзеяй дня стане выпяканне самага вялікага драніка. Дыяметр прыгатаванай стравы павінен скласці не менш за 2 метры. Прадэгуставаць гіганцкі дранік змогуць усе ўдзельнікі мерапрыемства.

Акрамя таго, падчас фестывалю прадставяць абрады "Гуканне вясны" і "Абуджэнне мядзведзя", а таксама старажытны абрад ачышчэння агнём. Працягнецца свята спаленнем пудзіла і танцамі, усе жадаючыя змогуць адправіцца на верталётныя і конныя прагулкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі