Пад Вілейкай пры аўтааварыі мікрааўтобуса былі заблакаваныя 4 пасажыры (фота)
Каля 9-й гадзіны раніцы 2 лістапада ратавальнікі атрымалі паведамленне пра ДТЗ каля вёскі Абадоўцы Вілейскага раёна. Як перадае прэс-служба МНС, на дарозе кіроўца мікрааўтобуса "Газель-3302" не справіўся з кіраваннем і з'ехаў у кювет.
Работнікі дэблакавалі чатырох пасажыраў з дапамогай гідраўлічнага інструмента "Халматро" і лябёдкі. Паведамляецца, што пасажыры не пацярпелі, шпіталізацыя ім была не патрэбная.
Дарэчы, кіроўца мікрааўтобуса выйшаў з транспарту сам, ён пры аварыі не пацярпеў.