Пад Вільняй згарэла "Аўдзі 100" грамадзяніна Беларусі
"Аудзі 100" нечакана выбухнула
Раніцай 4 чэрвеня пад Вільняй выбухнула "Аўдзі 100" грамадзяніна Беларусі. Мужчына атрымаў траўмы. Дактары "хуткай" аказалі яму меддапамогу на месцы.
Паводле папярэдняй інфармацыі, аўтамабіль зламаўся па дарозе. Кіроўца спыніўся і выйшаў, каб праверыць, у чым рэч. У гэты момант і адбыўся выбух.
Выданне Delfi ўдакладняе, што ў машыне быў усталяваны газавы балон.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.