Падаходны падатак у Беларусі могуць знізіць, а ПДВ і акцызы — павялічыць

Падаходны падатак у Беларусі могуць знізіць, а ПДВ і акцызы — павялічыць

Тэма падатковай рэформы абмяркоўвалася ў Мінску на міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Фіскальная палітыка ў мэтах ўстойлівага эканамічнага развіцця".

Намеснік міністра фінансаў Дзмітрый Кійко акрэсліў задачы на кароткатэрміновы і сярэднетэрміновы перыяды, піша sb.by

Сярод бліжэйшых задачаз ён назваў прадастаўленне выбару спосабу выплаты падаткаў "па аплаце" ці "па адгрузцы", удасканаленне парадку прымянення вылічэнняў па ПДВ, умоваў ужывання спрошчанай сістэмы падаткаабкладання.

У сярэднетэрміновым перыядзе (2019-2021 гады) Кійко лічыць неабходным павысіць устойлівасць падатковай сістэмы. "На мой погляд, апраўданым бачыцца зніжэнне ставак прамых падаткаў (падатак на прыбытак, падаходны падатак) пры адначасовым узмацненні ролі ўскосных падаткаў (ПДВ, акцызы). Гэта будзе стымуляваць інвестыцыйную прывабнасць, забяспечыць падтрымку малазабяспечаных слаёў насельніцтва, павысіць стабільнасць даходаў у бюджэт", — патлумачыў чыноўнік.

Ён дадаў, што такая тэндэнцыя супадае з еўрапейскай падатковай практыкай. Апошнія гады ў Еўропе растуць стаўкі ПДВ і зніжаюцца стаўкі карпаратыўных падаткаў.

Па словах Кійко, стаўка падатку на прыбытак і падаходнага падатку можы быць роўнай 10 адсоткам. Адзіная стаўка ПДВ пры гэтым будзе на ўзроўні 20-21%.

Мінфін павінен прапанаваць пакет узгодненай сістэмнай падатковай рэформы да 2020 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі