Падаражанне паслуг ЖКГ у 2018 годзе больш не плануецца
Падаражанне паслуг Жыллёва-камунальнай гаспадаркі ў 2018 годзе ў Беларусі больш не плануецца. Але Мiнiстэрства антыманапольнага рэгулявання можа правесцi iндэксацыю. Пра гэта, адказваючы на пытанне Еурарадыё, паведамiла Юлiя Сагайдак, намеснiк гендырэктара Мінскай гарадской жыллёвай гаспадаркі. Паводле яе слоў, паслугi ЖКГ падаражалi у сярэднiм на 10 рублёў на двухпакаёўку з трыма прапiсанымі ў ёй людзьмi. Новыя тарыфы цалкам людзi “адчуюць” толькi ў сакавiку 2018-га, бо яны будуць дзейнiчаць з моманту апублiкавання пастаноў мясцовых органаў улады. Цяпер адпаведная пастанова Мiнгарвыканкама знаходзіцца на ўзгадненнi у Мiнюсце.